ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 ліпеня 2021, 15:53

"Не нашкодзь дзяржаве" - Лукашэнка назваў ключавы прынцып любой дзейнасці ў Беларусі

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Любая дзейнасць у Беларусі - грамадская, палітычная - павінна абавязкова суадносіцца з вектарам дзяржаўнай палітыкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам мясцовай вертыкалі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ключавы прынцып - не нашкодзь дзяржаве. Любая дзейнасць - грамадская, палітычная - нараўне з няўхільным захаваннем закону павінна абавязкова суадносіцца з вектарам дзяржаўнай палітыкі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён акцэнтаваў увагу, што ў розных людзей могуць быць розныя меркаванні, але заклікі да дзеянняў, накіраваных супраць краіны і курсу, адобранага большасцю, недапушчальны. "Гэта як мінімум парушэнне так званых дэмакратычных норм", - перакананы беларускі лідар.

"Наступны прынцып - заахвочванне стваральнай ініцыятывы. Новыя ўмовы патрабуюць якасных нетрывіяльных рашэнняў, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Наш асноўны рэзерв - гэта ініцыятыўныя, мэтанакіраваныя людзі, якія змагаюцца за сваю краіну. Таму важна не заціскаць энергію грамадства, увесь час перастрахоўваючыся - як бы чаго не выйшла". Прэзідэнт папярэдзіў, каб чыноўнікі на месцах не чакалі ад яго спецыяльных указанняў у гэтым плане. "Зразумейце, што пры ўсёй жорсткасці курсу гэта жорсткасць павінна быць накіравана на тых, на каго трэба. Мы не павінны ўдушыць ініцыятыву людзей, трэба падтрымліваць ініцыятыўных і сумленных людзей як у бізнесе, так і ў палітыцы", - сказаў беларускі лідар.

Яшчэ адным важным прынцыпам ён назваў забеспячэнне зваротнай сувязі з насельніцтвам. "Сёння трэба быць на крок наперадзе ў непасрэдным узаемадзеянні з грамадзянамі. Новага тут я нічога не скажу. Слухайце людзей. Ва ўмовах развіцця сучасных сродкаў камунікацыі гэта не з'яўляецца складанай задачай. Маё прынцыповае патрабаванне вы ведаеце: прымаемыя рашэнні павінны ісці ад жыцця і адпавядаць інтарэсам людзей", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Далей Прэзідэнт згадаў прынцып законнасці і ўзаемнай павагі. "Прававыя нормы - гэта правілы жыцця, якія з'яўляюцца меркай нармальнасці грамадства, крыніцай парадку, базісам міру і стабільнасці, - сказаў ён. - Аксіёма: свабода аднаго чалавека заканчваецца там, дзе пачынаецца свабода другога. Наўрад ці непакоіліся пра такія маральныя прынцыпы тыя, хто год таму кругласутачна парушаў спакой грамадзян крыкамі, аўтамабільнымі сігналамі і іншым".

Аляксандр Лукашэнка абурыўся тым фактам, што ўжо пайшлі пагрозы ў адрас тых, хто, не вытрымліваючы такога парушэння парадку, звяртаўся ў міліцыю з просьбамі спыніць беззаконне. Прэзідэнт запатрабаваў спыняць такія пагрозы грамадзянам.

"Мы ўсё вытрымалі, але цкаванне дзяржаўных людзей, а тым больш іх сем'яў і блізкіх, пагроза жыццю патрыётаў краіны сталі для нас чырвонай лініяй. Папярэджваю: усе, хто гэту чырвоную лінію перайшоў або збіраецца перайсці, будуць вучыцца нормам маралі і дэмакратыі ў адпаведных папраўчых установах", - заявіў беларускі лідар.

Што датычыцца канструктыўнай крытыкі ў законных формах, то Аляксандр Лукашэнка лічыць патрэбным уважліва вывучаць паступаючыя калектыўныя звароты, асабліва калі там уздымаюцца канкрэтныя праблемы. "У іх могуць быць рацыянальныя прапановы. Наша задача - адпрацаваць кожную", - заўважыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі