ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 26 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 жніўня 2022, 12:30

"Нават не скардзіцеся на жорсткія рашэнні!" Лукашэнка лічыць, што праблема слабых гаспадарак у адсутнасці дысцыпліны

У час нарады
У час нарады

5 жніўня, Паставы /Кар. БЕЛТА/. Праблема слабых гаспадарак у адсутнасці дысцыпліны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Паставах на нарадзе аб рабоце аграпрамысловых аб'яднанняў Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое, чаго нам не хапае ў слабых гаспадарках, чаму мы з імі і цялёпкаемся, эксперыментуем, нам не хапае дысцыпліны. Таму публічна ўсім вам, каб гэта пачулі па ўсёй краіне, гавару: скардзіцца на жорсткасць прымаемых рашэнняў - нават не хадзіце нікуды і не скардзіцеся. Гэта датычыцца і кіраўнікоў, і спецыялістаў, і механізатараў. Нікуды не хадзіце скардзіцца на жорсткасць прымаемых рашэнняў з боку кіраўніцтва прадпрыемстваў. А прысутным тут губернатарам, членам урада, адказным яшчэ раз гавару: кантроль самы жорсткі. Усе правы дадзены кіраўнікам, і з іх запатрабаванне павінна быць перш за ўсё", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў гаспадарак ёсць усе ўмовы для работы, не хапае аднаго - дысцыпліны і патрэбнай ступені адказнасці ў некаторых работнікаў. "Гэта датычыцца не толькі сельскай гаспадаркі, але перш за ўсё сельскай гаспадаркі", - звярнуў ён увагу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі