ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 чэрвеня 2022, 16:15

"Напэўна, бог нам дапамог". Лукашэнка аб адыходзе Беларусі ад нацыяналізму ў 90-я, што прадухіліла ўкраінскі сцэнарый

17 чэрвеня, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што выбраны краінай курс у 90-я гады і адыход ад нацыяналізму быў правільным і лёсавызначальным крокам. Аб гэтым ён заявіў у час размовы з работнікамі ААТ "Белшына" ў Бабруйску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ва Украіне вельмі цяжкая сітуацыя, але ён заўсёды да ўкраінцаў адносіўся з павагай. Гэта абумоўлена шэрагам фактараў, у тым ліку і ўкраінскімі каранямі кіраўніка беларускай дзяржавы, тым, што ён праходзіў ваенную службу ў гэтай краіне, асабістым вопытам узаемадзеяння. "Гэта такія працавікі, вы не ўяўляеце. Украінцы, простыя людзі, народ Украіны, - гэта сапраўдны, моцны, мужны, добры народ. Так, са сваімі асаблівасцямі. У нас таксама, ведаеце, не ўсё адназначна. Любы народ, усе людзі, яны розныя. Але гэта вельмі добры народ", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, так здарылася, што ў палітыцы Украіны стаў дамінаваць нацыяналізм, і нават нацызм. "Не дай бог, да фашызму дойдуць. Вось у іх узялі верх гэтыя кіраўнікі", - адзначыў ён.

Прэзідэнт нагадаў, што па тым жа сцэнарыі развіваліся падзеі і ў Беларусі з пачатку 90-х, але, у адрозненне ад Украіны, у краіне "адмялі гэту нечысць" і пайшлі іншым шляхам: "Гэта няпроста было зламаць. Мы без вайны гэта зрабілі. Вы ўспомніце, якія бунты былі, як у Мінску пераварочвалі аўтамабілі, палілі. У нас гэта было ў першыя гады майго прэзідэнцтва. Нацыяналісты не здаваліся ў нас проста так. А ва Украіне яны не вытрымалі. Украіна заўсёды была больш нацыяналістычнай, чым Беларусь. Мы заўсёды такімі былі талерантнымі, інтэрнацыяналістамі, добрымі. Таму што гісторыя ў нас такая была. Мы заўсёды часта былі бітыя, пакутавалі. І Напалеон, і Першая сусветная вайна, рэвалюцыя, Другая сусветная вайна".

"Напэўна, бог нам дапамог. Мы ад гэтага адмовіліся ў мінулым стагоддзі ў сярэдзіне 90-х і выбралі іншы курс. Ён аказаўся на сённяшні дзень, дай бог, каб далей так было, правільным", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў свеце ёсць шмат добразычліўцаў, добрых людзей, якія жадаюць Беларусі і яе народу шчасця. "Іх сотні мільёнаў. Паверце. Проста цяпер манапалізавалі СМІ і мы бачым вакол гэтыя фэйкі. Такі свет цяпер. Ад гэтага нікуды не дзецца. Дзякуючы гэтым фэйкам у 2020-м годзе ледзь краіну ў нас не перавярнулі. Але час бярэ сваё. Праўда заўсёды перамагае. Таму, напэўна, бог нам і дапамагае. Разлічвалі, што мы рухнем імгненна з гэтымі санкцыямі і іншым. І часам, ведаеце, невыказна і невытлумачальна мы выходзілі з сітуацыі. Напэўна, убачыў, дапамог (Гасподзь. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў кіраўнік дзяржавы. - А дапамог таму, што мы яшчэ не зусім дрэнныя. Значыць, мы яшчэ не дайшлі да дна, да ручкі, як у народзе кажуць. Усе ж вернікі, а не заўсёды робім там, як павінны, як у Свяшчэнным Пісанні напісана. Таму верыць - гэта добра, гэта проста. А вось жыць трэба яшчэ ў адпаведнасці з тым. Думаю, што ён на нас глядзіць. І, не дай бог, па галаве ўдарыць. Ён нас часта біў па галаве, але быў лістасцівы, шкадаваў. Таму мы вытрымаем гэты час".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі