
26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікі рэспубліканскі селектар па пытаннях уборачнай кампаніі правядзе сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым інфармуе Telegram-канал "Пул Першага", паведамляе БЕЛТА.
"На фоне праблем з прадуктамі харчавання сусветнага маштабу гэта тэма - адназначна топ у полі зроку Лукашэнкі. Сёння з абласных студый аб ходзе ўборачнай кампаніі даложыць кожны губернатар, з цэнтральнай у Палацы Незалежнасці - профільны віцэ-прэм'ер. Увесь селектар на сувязі і ўсе 118 раёнаў - старшыні райвыканкамаў, іх намеснікі па напрамку і кіраўнікі гаспадарак. Будзе плённа і вельмі цікава", - піша рэсурс.-0-