
Фота з архіва
5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 353 "Аб фінансаванні расходаў па культуртэхнічнай меліярацыі і ажыццяўленні функцый заказчыка". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам прадугледжваецца дадатковае накіраванне сродкаў рэспубліканскага бюджэту на правядзенне мерапрыемстваў па культуртэхнічнай меліярацыі.
Рэалізацыя ўказа створыць умовы для аднаўлення меліяраваных зямель, а таксама дадатковага іх уключэння ў сельскагаспадарчы абарот.-0-