ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 чэрвеня 2022, 16:56

"Мы іх раскусілі хутка". Лукашэнка аб штучна створанай праблеме вывазу ўкраінскага збожжа

Фота з архіва
Фота з архіва

17 чэрвеня, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Праблема вывазу збожжа з Украіны была штучнай і адпала, як толькі быў прапанаваны шэраг маршрутаў па транспарціроўцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з работнікамі ААТ "Белшына" ў Бабруйску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аказваецца, самы танны шлях праз Беларусь. Але мы іх раскусілі хутка. Мы з Пуціным абмяркоўвалі гэту праблему. Я гавару: "Не перажывай, ніякага там збожжа столькі няма, колькі яны крычаць. І справа не ў збожжы. Яны хочуць нас абвінаваціць з табой, што мы ўчынілі сусветны голад". Мы такія гіганты, што ўчынілі ў свеце голад! Пачалі разбірацца. Ім проста трэба было яшчэ нейкую адну праблему сусветнага ўзроўню павесіць на нас. І афрыканцам і азіятам сказаць: "Два дыктатары вунь што робяць!" - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, калі было прапанавана 7 напрамкаў для вывазу збожжа, тэма адпала сама сабой: "Тэмы няма. Вось ён які свет".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі