ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 красавіка 2022, 11:30

Мінфін: рэспубліканскі бюджэт выконваецца ў адпаведнасці з планам, у прыярытэце даходы насельніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі бюджэт, паводле даных за першы квартал бягучага года, выконваецца ў межах запланаваных параметраў. Аб гэтым паведаміў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў на дакладзе Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб бюджэтнай палітыцы ў бягучых умовах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У цэлым за першы квартал (бягучага года. - Заўвага БЕЛТА) з бюджэтам спрацавалі ў межах запланаваных параметраў, у выніку ў даходы рэспубліканскага бюджэту паступіла Br6,7 млрд, або на Br1,1 млрд больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года", - праінфармаваў міністр.

У частцы расходаў за першы квартал бягучага года прафінансавана Br6 млрд. "Калі выключыць разавыя рашэнні па падтрымцы ў мінулым годзе БМЗ, то расходы рэспубліканскага бюджэту ў цэлым супараўнальныя з узроўнем мінулага года", - удакладніў кіраўнік Мінфіна.

Паводле яго слоў, у ліку прыярытэтаў бюджэтнай палітыкі - даходы насельніцтва, фінансаванне нацыянальнай абароны і бяспекі, набыццё медыкаментаў, падтрымка аграпрамысловага комплексу.

Прафіцыт бюджэту за названы перыяд склаў Br662 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі