ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2022, 20:28

Мікалаю Чаргінцу прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі

Мікалай Чаргінец. Фота з архіва
Мікалай Чаргінец. Фота з архіва

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі (у 2005-2022 гадах) Мікалай Чаргінец стаў народным пісьменнікам Беларусі. Гэта ганаровае званне прысвоена яму ўказам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Як расказалі ў прэс-службе Прэзідэнта, 27 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб узнагароджанні" - дзяржаўных узнагарод удастоены 75 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці.

Звання народнага пісьменніка быў удастоены Мікалай Чаргінец. Ганаровае званне народнага артыста Беларусі прысвоена артысту балета (салісту) - вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Антону Краўчанку і артысту драмы, вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Тамары Міронавай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі