ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 30 мая 2023
Мінск +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 лютага 2023, 18:21

"Маскі сарваны, карты адкрыты". Лукашэнка расказаў аб прычынах і непазбежнасці канфлікту ва Украіне

Фота з архіва
Фота з архіва

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што канфлікт ва Украіне быў непазбежны і яго першапрычыны не ў Расіі. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю кітайскім СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Расійска-ўкраінскаму канфлікту год. Так, мы гаворым аб прычынах гэтага канфлікту, але вялікае бачыцца на адлегласці, як у нас кажуць. І для таго, каб ацаніць прычыны гэтага канфлікту, павінен прайсці пэўны час. Гэта чыста ў кітайскім стылі - ніколі не трэба спяшацца. Настане час, мы расставім усе кропкі над "і". Але я абсалютна згодны з Прэзідэнтам Пуціным, які гаворыць аб тым, што першапрычыны не ў Расіі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Здзекі з рускамоўных, з рускай мовы. Яны да 2014 года былі. І гэта ўсё нагняталася заходнімі дзяржавамі. Зразумела, ніводная краіна, ні Амерыка, ні Кітай, не дазволілі б здзекавацца са сваіх суайчыннікаў. З людзей, якія гавораць проста на рускай мове і жывуць па рускіх звычаях, прымаюць рускую культуру. Тым больш знявагі з боку Украіны даходзілі да самога Прэзідэнта Расіі і ўсяго расійскага кіраўніцтва. Там цэлы клубок".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб заявах былых кіраўнікоў Германіі і Францыі Ангелы Меркель і Франсуа Аланда, якія, як яны самі прызналіся, выкарыстоўвалі мірныя Мінскія пагадненні выключна, каб выйграць час для ваеннай падрыхтоўкі Украіны.

"Прычына там - у 2014-2015 гадах. Тут у Мінску былі прыняты Мінскія пагадненні. Нармальныя дагаворы, і Украіна падпісала гэтыя дагаворы. Трэба было ісці гэтым шляхам. І сёння - гарантыя - Данбас быў бы ўкраінскім і кіраваўся б з Кіева. Ужо даўно ўсялякія шурпатасці былі б забыты", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

"Маскі сарваны, карты адкрыты. Вось вам і ўся прычына, і ўся задума", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што і ў Расіі многія з неразуменнем успрынялі дзеянні кіраўніцтва краіны. "Я заўсёды расіянам гавару: "Не спяшайцеся, настане час, і вы ацэніце, хто мае рацыю, хто вінаваты", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Некаторыя ў Расіі гавораць: "Ведаеце, Расія крыху паспяшалася, пачаўшы гэту ваенную аперацыю". А я скажу, што яна была непазбежная. Канфлікт ва Украіне быў непазбежны. Калі б Расія не апярэдзіла гэту вайну з боку Украіны (цяпер зразумела, хто быў зацікаўлены ў гэтай вайне і хто яе пачаў), не апярэдзіла дзеянні Украіны, ды і ўсяго Захаду з тэрыторыі Украіны, наступствы былі б больш цяжкімі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі