ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 3 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 снежня 2021, 14:19

Лукашэнку на свяце ў Палацы Рэспублікі падарылі сімвал 2022 года

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку на дабрачынным свяце ў Палацы Рэспублікі ў рамках акцыі "Нашы дзеці" паднеслі падарунак ад імя ўсіх дзяцей краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеці ўручылі кіраўніку дзяржавы цацку "Сімвал года" ў выглядзе паласатага тыграняці, які ўсміхаецца. Ён трымае ў лапе снежны шарык, упрыгожаны блакітнымі сняжынкамі, на яго шыі завязаны белы шалік з арнаментам і надпісам "Мы" як сімвала Года народнага адзінства. Цацку зрабілі з лямцу школьніцы Хрысціна Дзерангоўская і Настасся Семянчук - навучэнкі аб'яднання па інтарэсах "Вельмі ўмелыя ручкі" гродзенскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Спектр".

У якасці яшчэ аднаго падарунка Прэзідэнту ўручылі пано "Студзень". Пано, выкананае роспісам па шкле, зрабіла навучэнка гомельскай гімназіі нумар 58 імя Ф.П.Гааза Дар'я Лукіна. На ім адлюстраваны дзеці, якія гуляюць на вуліцы, побач з імі - сабакі і кошкі, а на заснежанай агароджы - снегіры. У рабоце дзяўчынка пастаралася перадаць атмасферу марознага сонечнага дня.

Як паведамлялася, у Беларусі з 14 снежня па 14 студзеня праходзіць дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". У гэтыя дні вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый, канцэрнаў, банкаў, грамадскіх аб'яднанняў наведваюць дзіцячыя інтэрнаты, бальніцы, шматдзетныя сем'і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.

Галоўнай падзеяй акцыі па традыцыі з'яўляецца галоўная ёлка краіны - дабрачыннае навагодняе свята з удзелам Прэзідэнта і паказам навагодняга спектакля. Праграма свята ў гэтым годзе прадугледжвае маляўнічае казачнае музычна-сцэнічнае шоу "Чарадзейная сіла" ў выкананні лепшых творчых калектываў краіны, культурную праграму і падарункі ад кіраўніка дзяржавы.

У Палац Рэспублікі запрошаны больш за 2,3 тыс. дзяцей ва ўзросце 8-14 гадоў. Гэта дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, выхавальнікі інтэрнатаў, дзеці-інваліды, хлопчыкі і дзяўчынкі са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў, дзеці з сем'яў ваеннаслужачых, дзеці, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, навучэнцы, якія дабіліся высокіх вынікаў у вучобе, спорце, творчасці і грамадскай рабоце.

Выступаючы на свяце, Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што для яго як Прэзідэнта прысутнічаць на гэтым свяце - гэта таксама своеасаблівы падарунак. "Гэта магчымасць на імгненне адысці ад палітычных спраў, часам не вельмі прыемных, і разам з вамі акунуцца ў свет дзяцінства - у свет, у якім ёсць казка, дзе ёсць месца марам і, самае галоўнае, цудам, - заявіў ён. - Я шчаслівы, што за гады правядзення дабрачыннага праекта "Нашы дзеці" кожны маленькі беларус не на словах, а на справе ведае, што ён бясконца дарагі і патрэбны сваёй роднай краіне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі