ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2022, 17:48

Лукашэнка: ЗША падштурхоўваюць Польшчу і Прыбалтыку да процістаяння Беларусі

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

12 красавіка, Амурская вобласць /Кар. БЕЛТА/. ЗША падштурхоўваюць Польшчу і Прыбалтыку да процістаяння Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках перагавораў з кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час перагавораў кіраўнікі дзяржаў удзялілі вялікую ўвагу пытанням абароны. Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь і Расія даўно стварылі рэгіянальную групоўку войскаў Саюзнай дзяржавы.

"Мы бачым, як амерыканцы не толькі Украіну, а нашу заходнюю суседку, Польшчу, і Прыбалтыку падштурхоўваюць да процістаяння Беларусі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што пры неабходнасці Расія дапаможа Беларусі абараніць заходнія рубяжы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі