ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 20 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лістапада 2021, 10:38

Лукашэнка: ЗША хочуць рукамі палякаў, прыбалтаў і ўкраінцаў развязаць вайну

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Злучаныя Штаты Амерыкі, выкарыстоўваючы Польшчу, краіны Балтыі, Украіну і міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі, хочуць развязаць тут вайну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 лістапада на сумесным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі і рабочай групы па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ім трэба наблізіцца да Масквы. І тут вось "балкон" гэты зноў застаўся, перашкаджае ім, трэба яго зрэзаць. І будуць рэзаць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У якасці падставы выкарыстоўваецца міграцыйны крызіс, які ўзнік на граніцы Беларусі з Еўрасаюзам. "Гэтыя бедныя людзі шукаюць дзірку, дзе праскочыць, і вось яны выбралі Беларусь. Але палякі імгненна гэтым скарысталіся для рэалізацыі сваіх стратэгічных мэт. Вось ён, этап мяцяжу, або каляровай рэвалюцыі", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што раней ён не раз гаварыў аб чаканнях, што "нам чаго-небудзь абавязкова падкінуць" з боку Захаду, і таму трымаў сітуацыю пад кантролем. Цяпер той бок спрабуе выкарыстоўваць сітуацыю з бежанцамі ў сваіх мэтах.

"Яны спрабуюць скарыстацца гэтымі беднымі бежанцамі, гэтым працэсам. Ужо і мэта іх відаць. Яны ўжо адкрыта гавораць: падключыць НАТА. А што значыць НАТА? Развязаць вайну. Яны нас правакуюць. Гэта не трэба Еўропе, Еўропа не хоча гэтага, Еўропа не хоча вайны. Каму гэта вайна патрэбна? Амерыканцам, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Сёння, вы бачыце, шматпалярны свет знікае. Яны любяць чужымі рукамі ваяваць, і трэба недзе вось тут заваруху зноў стварыць. А яны будуць убаку назіраць і зброю пастаўляць для таго, каб мы забівалі адзін аднаго і эканоміка апусцілася. Яны зноў з доларам, які цяпер друкуюць, прыйдуць сюды, каб нам дапамагчы, і Амерыка зноў, як Трамп гаварыў, перш за ўсё дамінаваць. Вось, па вялікім рахунку, для чаго гэта ўсё робіцца. Зрабіць яны гэта хочуць рукамі палякаў, прыбалтаў і ўкраінцаў".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным яны бачаць, што адбываецца, і аднолькава глядзяць на гэтыя падзеі. "Гэта нацэлена супраць іх перш за ўсё (супраць Расіі. - Заўвага БЕЛТА). А як туды падабрацца, калі Украіна і Беларусь (геаграфічна знаходзяцца на подступах. - Заўвага БЕЛТА)? З Украінай вы бачыце, што адбылося, а Беларусь працівіцца", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

"Сітуацыя цяпер няпростая. І як нам яе праскочыць, груба кажучы, як нам прыстасавацца, каб збегарчы дзяржаву, - пытанне. Гэта маё пытанне перш за ўсё. Але і вы не староннія наглядальнікі. У патрэбны момант я вас імгненна далучу да гэтага пытання, і нам разам давядзецца яго вырашаць", - сказаў Прэзідэнт.

Беларускі лідар звярнуў увагу, што Польшча выкарыстоўвае тэму міграцыйнага крызісу на граніцы, каб адцягнуць увагу свайго насельніцтва ад мноства ўнутраных праблем. Напрыклад, ад канфлікту з Еўрасаюзам наконт вяршэнства ўнутранага заканадаўства над міжнародным. "Еўрасаюз па іх нормах мае права правяраць назначэнне суддзяў у судовую сістэму аж да ніжэйшага звяна (Польшча з гэтым не згаджаецца. - Заўвага БЕЛТА). Але вы ж у Еўрасаюз уступалі, вы ж падпісалі гэтыя нормы, чаго ж вы не хочаце цяпер іх выконваць? Не выконваюць - зноў скандал. Таму трэба адцягнуць увагу ад гэтага скандалу з ЕС. А пандэмійныя, еўрасаюзаўскія грошы - гэта амаль $100 млрд. І ўнутры - там жа катастрофа. Вось і трэба адцягнуць увагу ад гэтай сітуацыі. Яны гатовы вайнушку развязаць".

Пры гэтым, як усім вядома, ключавыя рашэнні ў Польшчы прымае не Прэзідэнт Анджэй Дуда або Матэвуш Маравецкі (прэм'ер-міністр Польшчы. - Заўвага БЕЛТА), а лідар правячай партыі "Права і справядлівасць" Яраслаў Качыньскі, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Не Дуда там з Маравецкім кіруюць, а спадар Качыньскі там кіруе. Таму ўсяляк хочуць утрымаць уладу. Знайшлі апору ў амерыканцаў, яны таксама падкідваюць грошай. Вось і атрымліваецца гэты выгін - Украіна, Польшча, Прыбалтыка. Мэта адна, як заўсёды, - туды (у бок Масквы. - Заўвага БЕЛТА). Праз нас пакуль пераступіць не могуць. І нам трэба выстаяць", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі