ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 красавіка 2023, 14:59

Лукашэнка: значэнне Саюзнай дзяржавы цяжка пераацаніць

6 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Значэнне Саюзнай дзяржавы цяжка пераацаніць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Крамлі на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З улікам бягучага моманту значэнне гэтага ўнікальнага міждзяржаўнага аб'яднання цяжка пераацаніць. Па сукупнасці дасягнутых вынікаў за такі непрацяглы перыяд наш саюз па праву знаходзіцца ў лідарах сярод іншых інтэграцыйных аб'яднанняў", - падкрэсліў беларускі лідар.

Таму не дзіўна, што многія напрацоўкі ў рамках Саюзнай дзяржавы атрымалі развіццё ў сумежных інтэграцыйных аб'яднаннях на прасторы СНД.

"Нам сёння, як ніколі раней, важна ў поўным аб'ёме рэалізаваць палажэнні Дагавора аб утварэнні супольніцтва Беларусі і Расіі, падпісанага якраз у гэтыя красавіцкія дні 27 гадоў таму ў 1996 годзе. Гэты фундаментальны дакумент стаў зыходным пунктам для далейшага паглыблення двухбаковых адносін. І вы памятаяце, мы ўжо з Уладзімірам Уладзіміравічам падпісвалі дагавор аб нашым саюзе і будаўніцтве Саюзнай дзяржавы", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, планамерна пашыраючы прававую базу ўзаемадзеяння, бакі адкрылі шырокапалосныя магістралі для актывізацыі бізнесу, супрацоўніцтва навуковых колаў і творчых калектываў, партнёрства маладзёжных аб'яднанняў. Свабода перамяшчэння грамадзян і капіталу, роўныя магчымасці для адукацыі і працоўнай дзейнасці - усё гэта бясспрэчныя перавагі інтэграцыі ў вачах звычайных беларусаў і расіян. "Я гэта гавару таму, што часта людзі, ужо забыўшы пра гэта, лічаць, што гэта натуральна. Забываюць, што ні адна краіна ў сваіх адносінах не мае таго, што маюць Расія і Беларусь. Мы свабодна перамяшчаемся, нашы людзі могуць выбіраць месца працы, і ўсе пытанні ў гэтым плане ў нас вырашаны", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі