ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 24 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -14°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 снежня 2021, 18:15

Лукашэнка: Зяленскі аказаўся зусім выпадковым чалавекам у палітыцы

Уладзімір Зяленскі. Фота EPA-EFE
Уладзімір Зяленскі. Фота EPA-EFE

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага зусім выпадковым чалавекам у палітыцы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час інтэрв'ю зайшла размова пра Аляксандра Турчынава, які ў 2014 годзе ўзначальваў Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны і Вярхоўную раду, фактычна выконваў абавязкі кіраўніка дзяржавы. Было адзначана, што да гэтых падзей ён служыў і прапаведаваў у пратэстанцкай царкве "Слова жыцця", а ў палітыку прыйшоў на фоне грамадзянскай вайны і дзяржаўнага перавароту.

"Я яго яшчэ ведаў як чалавека. Ну які ён палітык? Ён проста чалавек, які выпадкова трапіў у гэту заварушку. Я лічу, што ў палітыцы гэта абсалютна выпадковы чалавек. Як і Валодзя Зяленскі сёння аказаўся зусім выпадковым чалавекам, хоць ён і кіраўнік дзяржавы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі