Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 сакавіка 2024, 20:01

Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2024 год

Фота з архіва
Фота з архіва
29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2024 год. Адпаведны ўказ нумар 119 ён падпісаў 29 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Усяго ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму ў гэтым годзе ўключаны 120 аб'ектаў, 41 з якіх плануецца ўвесці ў эксплуатацыю. Намечана таксама пачаць фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 16 новых аб'ектаў, у тым ліку 4 аб'екты дарожнага будаўніцтва, 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, 2 бальніцы, 4 інфраструктурныя аб'екты.

На фінансаванне ўключаных у праграму аб'ектаў прадугледжана каля Br2,1 млрд, з іх больш як 80 працэнтаў - на рэалізацыю дзяржаўных праграм "Дарогі Беларусі", "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека", "Забеспячэнне правапарадку", "Аграрны бізнес", "Пагранічная бяспека", "Адукацыя і маладзёжная палітыка", "Будаўніцтва жылля" і іншых.

Дзяржаўныя капітальныя ўкладанні і сродкі фонду нацыянальнага развіцця размеркаваны на сацыяльныя аб'екты, уключаючы аб'екты аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту, станцыі ачысткі вады ад прымесей жалеза, арэнднае жыллё, у тым ліку для ваеннаслужачых.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі