
23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіць рашэнні на ахову дзяржаўнай граніцы органамі пагранічнай службы ў 2023 годзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Пул Першага".
Традыцыйна ў пачатку года кіраўнік дзяржавы зацвярджае рашэнне на ахову дзяржграніцы. Але ў гэтым годзе іх будзе падпісана два - на ахову дзяржграніцы пагранічнікамі на зямлі і ППА - у небе.
"Зрэшты, сітуацыя дыктуе больш шырокую і падрабязную размову. Аб актуальных пытаннях абстаноўкі на граніцы ў цэлым, выніках работы пагранічнікаў у 2022 годзе, арганізацыі аховы граніцы ў паветранай прасторы", - гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала.
Паводле інфармацыі ДПК, абстаноўка на дзяржграніцы застаецца прагназуемай і кантралюемай. У той жа час у мінулым годзе захоўваліся знешнія выклікі пагранічнай бяспецы, звязаныя з мілітарызацыяй прыгранічных рэгіёнаў сумежных дзяржаў Еўрасаюза і Украіны, актывізацыяй разведвальнай дзейнасці, а таксама спробамі пранікнення ў Беларусь радыкальна настроеных асоб.
Цяпер паблізу беларускай граніцы сканцэнтравана групоўка ўзброеных фарміраванняў краін ЕС і Украіны агульнай колькасцю амаль 23,5 тыс. чалавек. Найбольш шматлікія з іх - ва Украіне (17,2 тыс.) і ў Польшчы (3,7 тыс.).
Уздоўж беларускіх рубяжоў прадаўжае ўзводзіцца "жалезная заслона" не толькі са стацыянарных інжынерных збудаванняў і загарод, але і мінных палёў у паўднёвым напрамку. Вядзецца актыўная паветраная разведка беларускай тэрыторыі з выкарыстаннем беспілотнікаў.
У мінулым годзе прадаўжалася ўмацаванне беларуска-ўкраінскага ўчастка граніцы. Сфарміравана пагранзастава "Гдзень" Гомельскай пагранічнай групы, у пагранзаставу рэарганізаваны пост "Мутвіца" Пінскага пагранатрада. У Гродзенскай і Смаргонскай пагрангрупах, Лідскім і Мазырскім атрадах сфарміраваны авіяцыйныя падраздзяленні, аснашчаныя ў тым ліку і беспілотнымі авіяцыйнымі комплексамі.
У частцы ўдасканалення інфраструктуры і прыгранічнай тэрыторыі ў 2022 годзе найбольш значны аб'ём работ выкананы на ўкраінскім напрамку. Тут абсталявана каля 23 км новых рубяжоў аховы, а таксама 26 км загарод для наступнага тэхнічнага аснашчэння. Сігналізацыйнымі комплексамі прыкрыта больш за 25 км граніцы.-Э-