ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 красавіка 2023, 20:00

Лукашэнка заснаваў памятны нагрудны знак у гонар 10-годдзя ДКСЭ

Фота з архіва
Фота з архіва

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 124 аб заснаванні памятнага нагруднага знака "10 год Дзяржаўнаму камiтэту судовых экспертыз". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз быў створаны ў 2013 годзе па рашэнні Прэзідэнта і ў гэтым годзе адзначыў сваё 10-годдзе.

Памятны нагрудны знак ведамства ўяўляе сабой круг серабрыстага колеру, у цэнтры якога ў круглым медальёне з радыяльна разыходнымі стрэлападобнымі прамянямі размешчана відазмененая эмблема камітэта - варажскі шчыт кармінавага колеру з двума выразамі ў верхняй частцы, аблямоўкай і чатырнаццаццю заклёпкамі залацістага колеру. У цэнтры шчыта - Дзяржаўны герб Беларусі. За шчытом вертыкальна размешчаны меч залацістага колеру. Адваротны бок нагруднага знака ўпрыгожвае надпіс "Аб'ектыўнасць, гонар, айчына".

Нагрудным знакам па рашэнні кіраўніка ведамства могуць узнагароджвацца супрацоўнікі і асобы грамадзянскага персаналу камітэта, работнікі падначаленых арганізацый, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці і ўнеслі значны ўклад у станаўленне і развіццё ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі