ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 ліпеня 2021, 16:19

Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў хутка і адэкватна рэагаваць на звароты грамадзян

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў асаблівую важнасць работы са зваротамі грамадзян на сучасным этапе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з актывам мясцовай вертыкалі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы як ніколі павінны хутка і адэкватна рэагаваць на звароты грамадзян, яшчэ важней - папярэджваць гэтыя звароты. І не таму, што ўсё сказанае ператвараецца ў вострую медыйную прычыну для незадаволенасці. Важна, каб народ, які паслядоўна падтрымлівае нас, адчуваў, што знаходзіцца пад нашай абаронай", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, тая сітуацыя, якую давялося выпраўляць на працягу апошняга года, з'яўляецца ў многім вынікам недапрацовак канкрэтных чыноўнікаў на месцах і ў сталіцы. Аналіз зваротаў у Адміністрацыю Прэзідэнта паказвае, што хранічныя раздражняльнікі для людзей прысутнічаюць у кожным рэгіёне, канстатаваў беларускі лідар і прывёў некаторыя прыклады.

Так, у Брэсцкай вобласці грамадзяне з году ў год пішуць аб нізкай якасці вады, адсутнасці ў сельскіх населеных пунктах патрэбных інжынерных сетак. На Віцебшчыне асаблівую вастрыню выклікае пытанне своечасовай выплаты заработнай платы. У Магілёўскай вобласці пастаянныя скаргі на адсутнасць неабходнай транспартнай інфраструктуры ў сельскай мясцовасці і прыватным сектары гарадоў. У Мінску людзі абураны існуючай практыкай здачы дамоў з істотнымі недаробкамі.

"Самую пільную ўвагу трэба ўдзяліць папярэджанню здарэнняў і выкананню тэхнікі бяспекі на вытворчасці. Колькі людзей гіне там, вайны ніякай не трэба, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Сёння любым інцыдэнтам - ад катастрофы ваеннага самалёта да аварыі на вадаправодзе і перагрэву трансфарматара - адразу надаецца палітычная афарбоўка".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі