ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 4 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 чэрвеня 2022, 11:58

Лукашэнка: запатрабаванні ў беларусаў растуць, і ўладзе трэба адпавядаць ім

Фота з архіва
Фота з архіва

10 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Запатрабаванні ў беларусаў растуць, і ўладзе трэба адпавядаць ім. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мерапрыемствы, аналагічныя сённяшняму семінару-нарадзе, праводзяцца не для таго, каб любавацца поспехамі праведзенай работы.

"Семінары з'яўляюцца своеасаблівым прамежкавым кантролем выканання тых задач, з якіх і складваецца агульны палітычны курс развіцця дзяржавы. Галоўныя мэты нашай сённяшняй нарады - прааналізаваць новыя выклікі, якія ставіць перад намі час, абазначыць пытанні, што патрабуюць дапрацоўкі, абмяняцца вопытам, сумесна выпрацаваць адэкватныя рашэнні", - сказаў Прэзідэнт.

"Давайце пачнём з галоўнага фактару, які ўплывае на наша жыццё і жыццё дзяржавы ў цэлым. За апошнюю чвэрць стагоддзя мы, беларусы, вельмі змяніліся. Абапіраючыся на створаны намі ж фундамент дабрабыту, мы імкнёмся да большага і лепшага. Гэта правільна, у гэтым і сутнасць развіцця. Павышаецца ўзровень прававой культуры грамадзян, яны становяцца больш патрабавальнымі, у тым ліку і да дзяржавы, чакаюць новай якасці зваротнай сувязі. Запатрабаванні ў насельніцтва растуць, і нам, уладзе, трэба адпавядаць. Такі парадак. Мы - сацыяльна арыентаваная дзяржава", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час ён падкрэсліў, што і грамадзяне павінны быць больш адказнымі, уносіць свой уклад у развіццё.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі