ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2020, 14:33

Лукашэнка занепакоены нарошчваннем ваеннай прысутнасці ЗША і НАТА каля заходніх граніц АДКБ

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, выказаў занепакоенасць нарошчваннем ваеннай прысутнасці ЗША і НАТА каля заходніх граніц АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Свет чарговы раз стаіць на парозе развязвання некантралюемай гонкі ўзбраенняў. Абвастраюцца самыя небяспечныя з'явы, а менавіта ваеннае процістаянне паміж сусветнымі цэнтрамі сілы, - сказаў беларускі лідар. - Сур'ёзную занепакоенасць выклікае нарошчванне ваеннай прысутнасці ЗША і НАТА каля заходніх граніц АДКБ".

Прэзідэнт растлумачыў, што ў першую чаргу размова ідзе аб размяшчэнні дадатковага амерыканскага кантынгенту ў Польшчы і яе планах па стварэнні новых аб'ектаў ваеннай інфраструктуры. "Мы выразна бачым павелічэнне сістэмных мерапрыемстваў ваеннага характару на тэрыторыі гэтай краіны і ў дзяржавах Балтыі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

"Разам з тым пад прыцэлам ваеннай актыўнасці знаходзяцца не толькі нацыянальныя інтарэсы Беларусі. У гэтым кантэксце трэба разглядаць і заявы НАТА аб распрацоўцы нейкай новай стратэгічнай канцэпцыі. Мяркую, ужо ўсім зразумела, супраць каго і чаго яна будзе накіравана", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Асаблівую ўвагу Прэзідэнт таксама звярнуў на небывалае раней раскручванне ўсялякіх санкцый. "Гэтыя міжнародна-прававыя меры, якія павінны прымяняцца ў выключных выпадках і толькі для вырашэння важнейшых пытанняў забеспячэння міру і бяспекі, сталі звычайнай практыкай", - заўважыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі