ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 29 студзеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 кастрычніка 2022, 13:52

Лукашэнка заклікаў ЗША не скакаць пад дудку ашалелых палітыкаў у пытанні ядзернай зброі

У час інтэрв'ю
У час інтэрв'ю

14 кастрычніка, Астана /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі NBC заклікаў ЗША не скакаць пад дудку ашалелых палітыкаў у пытанні ядзернай зброі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ведаеце, галоўны ініцыятар, які робіць стаўку на прымяненне ядзернай зброі... Не здагадваецеся хто? Я вам скажу. Польшча. Яна правакуе вас - ЗША - на нейкія рухі ў плане ядзернай зброі. Не паддавайцеся на гэтыя хітрыкі. Вы буйная тэхналагічная краіна, не трэба скакаць пад дудку ашалелых палітыкаў", - заклікаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Ёсць ядзерная зброя - няхай яна знаходзіцца на складах там, дзе яна ёсць. Таму што калі толькі рушыць ядзерная зброя, дапусцім, у Польшчу - ланцуговая рэакцыя. З другога боку, пойдуць крокі ў адказ. Таму не трэба на гэта ісці. Трэба супакоіцца і сесці за стол перагавораў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі