ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2020, 16:51

Лукашэнка заклікаў лідараў АДКБ аб'яднацца супраць націску і ўмяшання звонку

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ заклікаў дзяржавы аб'яднаць намаганні для процістаяння націску і ўмяшанню звонку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Каляровыя рэвалюцыі, якія разгарнуліся ў шэрагу дзяржаў, - гэта ніякія не каляровыя рэвалюцыі. Мы бачым па Беларусі. Гэта звычайны мяцеж, - заявіў Прэзідэнт. - Рэвалюцыя - гэта калі ёсць аснова для рэвалюцыі (мы ўсе з вамі вывучалі), калі нізы не хочуць, вярхі не могуць і гэтак далей, і калі ёсць рэвалюцыянеры. Ніякіх рэвалюцыянераў ні ў нас, ні ў вас сёння няма. Усе так званыя рэвалюцыянеры хочуць жыць добра і пажадана за чужы кошт. І калі з імі пачынаеш размаўляць на іх мове, яны хутка ператвараюцца з так званых рэвалюцыянераў у збеглых палітычных. Таму ніякіх там лепшых намераў не было і няма".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, прычынай абвастрэння сітуацыі ў Беларусі стала знешняе ўмяшанне. "Справа, цытую, "у гістарычнай прыналежнасці беларускіх зямель Польшчы". Гэта заяўляецца ўжо ў адкрытым рэжыме. Хіба я як Прэзідэнт і беларусы могуць з гэтым згадзіцца? Аказваецца там, дзе мы сёння жывём, нам не належаць гэтыя землі. Зразумела каму. У гэтым напрамку і дзейнічаюць", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў НАТА ствараецца ваенная групоўка для захопу заходніх беларускіх зямель. "Скажыце, як на гэта можна рэагаваць?" - спытаў ён.

Акрамя таго, Прэзідэнт нагадаў аб даўніх планах заходніх краін стварыць санітарны пояс паміж ЕС і Расіяй. "Гэта мэты, якія пасля распаду саюза, у сярэдзіне 90-х не ўдалося рэалізаваць. Хто-хто, а мы з Прэзідэнтам Расіі гэта вельмі добра разумеем. Падзеі ў Беларусі (адкрыта ўжо гавораць) - гэта трамплін для націску на Расійскую Федэрацыю, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Проста па-сяброўску хачу сказаць: калі нехта думае, што гэта недзе далёка, Беларусь, што гэта не ў нас... Можа, і мы некалі так думалі. Нават падзеі ва Украіне - думалі, што гэта недзе не ў нас. Не паспееце азірнуцца, як гэта будзе ў вас".

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што краінам АДКБ трэба разам працаваць супраць знешніх пагроз, выкарыстоўваючы ў тым ліку і беларускі вопыт. "Нам як ніколі, аб чым гаварылі ўсе, трэба быць сёння разам, адзінымі", - сказаў ён.

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што асновай адзінства дзяржаў з'яўляецца эканамічнае супрацоўніцтва. "Будзем мы бачыць адзін аднаго ў эканоміцы, як мы даўно паставілі перад сабой мэту ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, значыць, захаваемся. Не (Прэзідэнт Расіі дакладна аб гэтым сказаў) - па адным разбяруць і выкарыстаюць", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі