
31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу заклікаў кіраўнікоў мысліць нестандартна і рухаць галіны наперад, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, сёння час ініцыятыў і актыўных дзеянняў. "Толькі нестандартна мыслячыя кіраўнікі, энтузіясты здольны рухаць галіны і сферы наперад. Патрэбны людзі смелыя, якія не баяцца браць на сябе адказнасць, не баяцца выходзіць за межы інструкцый, калі таго патрабуе вытворчая неабходнасць. І калі іх смеласць і рызыка не звязаны з асабістай выгадай - ведаеце, пра што я кажу, - і бачны вынік, то такі стыль кіравання пытанняў у кантралюючых органаў выклікаць не будзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Паўтару, карупцыя ў нашай краіне ў далейшым будзе спыняцца вельмі жорстка. Але галоўная мэта мерапрыемстваў па праверцы дзейнасці кіраўніка прадпрыемства або галіны - рэзультатыўная прафілактыка. Гэта павінны ўсвядоміць усе, асабліва тыя, хто правярае", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-