ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 28 верасня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 18:21

Лукашэнка заклікае адрозніваць рэальную палітыку і "фанерных марыянетак"

Выступае Аляксандр Лукашэнка
Выступае Аляксандр Лукашэнка

4 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае адрозніваць удзельнікаў палітычных працэсаў у краіне і бачыць рэальную палітыку. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адрознівайце рэальную палітыку, рэальную апазіцыю і "фанерных марыянетак". Нельга ўзначаліць краіну, з'явіўшыся ніадкуль. Мы добра ведаем тыя "фабрыкі", з канвеера якіх сыходзяць такія кандыдаты. З'яўляюцца, падманваюць, правакуюць, падстаўляюць людзей, а потым спісваюцца ў тыраж сваімі ж гаспадарамі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён заклікаў уважліва паглядзець на тое, што некаторыя прапануюць - выпусціць злачынцаў, пасадзіць чыноўнікаў, разагнаць міліцыю, а ваенных загнаць у 90-я. "Яны баяліся тады (я таксама быў ваенным), сорамна было апрануць ваенную форму і выйсці ў горад-герой Мінск. Нам гэта сёння прапануюць. Вывесці капіталы ў афшоры (паказалі, як рабіць), прымусіць усіх плаціць за медыцыну, адукацыю. Землі сельгаспрызначэння будуць прыватнымі, каб разбурыць працоўныя калектывы... Вось і ўсе іх рэформы", - пералічыў Прэзідэнт.

"Але гэтага ў Беларусі не будзе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі