ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +27°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2022, 12:49

Лукашэнка заявіў аб фарміраванні новага "водападзелу" паміж Усходам і Захадам

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ва ўмовах абвастрэння процістаяння вядучых ігракоў імкліва фарміруецца новы "водападзел" паміж Усходам і Захадам. Аб гэтым ён заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ужо няма сумненняў, што з пачаткам расійскай аперацыі ва Украіне завяршылася цэлая гістарычная эпоха. Ва ўмовах абвастрэння процістаяння вядучых ігракоў імкліва фарміруецца новы "водападзел" паміж Усходам і Захадам", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсё гэта пачалося не па прычыне ваенных дзеянняў паміж Расіяй і Украінай. "Гэта пачалося даўно. Каб выйсці на сутыкненне лоб у лоб з Кітаем, Амерыцы трэба было тут разабрацца. Еўропа, Расія, Украіна, Беларусь... І пайшло-паехала. І пачалося гэта, як мінімум, з майдана. І не з апошняга, а папярэдняга перад апошнім майданам, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Ім трэба было з Украінай, Беларуссю разабрацца, каб потым разбірацца з Расіяй. Што адбылося ва Украіне ў выніку двух майданаў, вы ведаеце. Наступнымі былі мы. У 2020 годзе паспрабавалі. Зламалі рогі і зубы - не атрымалася. Тады зразумела была стратэгія, я гэта выразна прадбачыў, - аб'яднаць нас з Расіяй у адну карзіну і дачакацца моманту, каб нанесці ўдар па Беларусі і Расіі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі