ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 снежня 2021, 13:52

Лукашэнка: заходнія санкцыі накіраваны на змену ўсяго дзяржаўнага ладу ў Беларусі

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заходнія санкцыі накіраваны не толькі на змену ўлады, але і ўсяго дзяржаўнага ладу ў Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы валодаем інфармацыяй, што ўжо і ў вашы міністэрствы замежных спраў пайшлі візіцёры з заходніх краін і Злучаных Штатаў Амерыкі, угаворваючы вас падключыцца да націску на Беларусь. Вы ведаеце, што супраць Беларусі пяты пакет санкцый ужо, гавораць, што рыхтуюць і шосты, і сёмы, і невядома колькі будзе. Гэта эканамічны націск для ўдушэння Беларусі, для змены, як яны прама ўжо кажуць, не толькі ўлады, але і дзяржаўнага ладу ў Рэспубліцы Беларусь", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падзякаваў расійскаму боку і астатнім краінам ЕАЭС за пасільную падтрымку Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі