
19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад спрабуе выкарыстоўваць супраць Беларусі Украіну, але яна пакуль трымаецца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння бяспека для нас, не толькі для Расіі, яшчэ важней. Вы ведаеце задумы нашых заходніх суседзяў. Не толькі Украіны. Яны спрабуюць і Украіну выкарыстоўваць супраць Беларусі. Але што мяне ўражвае і прыемна здзіўляе - Украіна пакуль трымаецца. Яна на правакацыі супраць Беларусі не ідзе. Хоць яе актыўна падштурхоўваюць нашы заходнія суседзі. Таксама ведаеце хто", - заявіў Прэзідэнт.
"Таму даводзіцца вытрымаць гэты час. Але тое, што мы вытрымаем, мінулы 2022 год гэта паказаў. Тут мы з вамі аднолькавай пазіцыі прытрымліваемся, словам, ёсць аб чым пагаварыць. Абмяркуем пытанні", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-