ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 18 студзеня 2022
Мінск Пераменная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лістапада 2021, 09:05

Лукашэнка: Захад сам знішчыць сваю эканоміку і валюту

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадракае краінам Захаду эканамічныя цяжкасці па прычыне вялікай грашовай эмісіі. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў 9 лістапада ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару расійскага часопіса "Национальная оборона" ваеннаму эксперту Ігару Каротчанку, паведамляе БЕЛТА.

"Тое, чаго мы хацелі ў савецкія часы, вось мы гэта атрымалі. І сведчаннем з'яўляецца тое, што яны пачалі друкаваць еўра, долары. Яны абваляць эканоміку! Яны проста сваімі рукамі сваю эканоміку знішчаць і сваю валюту, дзякуючы якой яны ажыццяўляюць панаванне ў свеце", - заявіў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, краіны Захаду "хапаюцца ўжо за тое, да чаго нельга дакранацца". "Таму што гэта давала ім багацце і давала ўладу ў свеце. А яны гэта ўсё разбураюць сваімі рукамі", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі