ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 29 студзеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 лістапада 2022, 12:45

Лукашэнка: задача па выраўноўванні даходаў у вёсцы і ў горадзе ўсё яшчэ актуальная

Фота з архіва
Фота з архіва

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Задача па выраўноўванні даходаў у вёсцы і ў горадзе ўсё яшчэ актуальная, яна застаецца на кантролі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым ушаноўванні перадавікоў аграпрамысловага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што без напружанай карпатлівай работы, укаранення інавацый, узаемавыручкі талакі немагчыма дабіцца высокага выніку, дабрабыт даецца толькі стваральнай працай. "З вамі мы зрабілі многае. Цаной напружання сіл народа, у кааперацыі з нашымі блізкімі і дружалюбнымі краінамі. Наперадзе яшчэ больш", - сказаў беларускі лідар.

"Задача па выраўноўванні даходаў у вёсцы і ў горадзе ўсё яшчэ актуальная. Застаецца на кантролі. Патрабаванне з адказных будзе ўзмоцнена. Але грошы трэба зарабляць. Складаемыя вядомы - інвестыцыі, тэхналогіі, дысцыпліна", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што дзяржава прадоўжыць аказваць падтрымку вёсцы ў мадэрнізацыі вытворчай базы. Перш за ўсё ў будаўніцтве ферм, набыцці дарагой тэхнікі, меліярацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі