ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 лютага 2023
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 кастрычніка 2022, 11:20

Лукашэнка: з эканомікай Беларусі не ўсё так гладка, але яна дэманструе добрае ажыўленне

У час даклада
У час даклада

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка Беларусі дэманструе пэўнае добрае ажыўленне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Разам з кіраўніком урада на даклад да Прэзідэнта прыйшлі яго першы намеснік Мікалай Снапкоў, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў і старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.

"Прапануецца разгледзець шэраг пытанняў. Перш за ўсё, што ў нас з эканомікай? Мы канстатуем (і гэта праўда) апошнія месяцы, тыдні пэўнае добрае ажыўленне і рост эканомікі ў цэлым. Я гэта гавару спецыяльна і падкрэсліваю, каб нашы людзі разумелі, што не ўсё так добра. Яны нас крытыкуюць часам за тое, што міністры нібыта прыхарошваюць сітуацыю, асабліва міністр эканомікі. Міністр эканомікі нічога не прыхарошвае, ён гаворыць пра эканоміку ў цэлым. І больш за ўсё, што любіць Мікалай Генадзьевіч, на макраўзроўні. І гэта правільна. Для таго каб выбудоўваць стратэгію, мы павінны бачыць макраўзровень і праводзіць адпаведную макраэканамічную палітыку. Ды і ў тактыцы без гэтага не абысціся", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым, падкрэсліў Прэзідэнт, гэта не азначае, што ўлады не бачаць рэальнага стану спраў на малых і сярэдніх прадпрыемствах, праблемы на вялікіх вытворчасцях. "Яны заўсёды былі. Тым больш ёсць яны і цяпер ва ўмовах гэтых санкцый. Але ў цэлым эканоміка па асобных напрамках паказвае добрыя вынікі. Але мы сабраліся не для таго, каб прыхарашыць сітуацыю. Таму я і запрасіў кіраўніка нашай статыстыкі і Камітэта дзяржаўнага кантролю, каб прыхарошванняў гэтых не было. Яны валодаюць абстаноўкай, у эканоміцы ў тым ліку", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

"Што мы чакаем па выніках 2022 года? Мы яшчэ не раз вернемся да гэтага пытання, але тым не менш - што мы будзем мець?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што задача ім была пастаўлена даўно: эканамічныя паказчыкі не павінны знізіцца ў параўнанні з мінулагоднім узроўнем. "Як мінімум гэта ўзровень мінулага года. А перасягнуць яго таксама было б нядрэнна", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У якасці адной з тэм даклада Аляксандр Лукашэнка абазначыў супрацоўніцтва з Расіяй - галоўным рынкам для беларускіх тавараў. "Як выконваюцца нашы дамоўленасці з Прэзідэнтам Расіі Пуціным?" - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

Наступным пытаннем, якое было ўзнята Прэзідэнтам, стала рэалізацыя праектаў па лініі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Тут, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у Беларусі вельмі вялікія планы. "Ведаю, што некаторыя праекты мы пачалі рэалізоўваць. Асобна, акрамя ВПК, я хацеў бы заслухаць інфармацыю аб атамнай электрастанцыі, яе рабоце", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі