Сцяг Нядзеля, 14 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 студзеня 2024, 19:04

Лукашэнка вызваліў з пасад Ермаловіча і Татарыцкага. Яны будуць працаваць у ЕЭК 

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 студзеня падпісаў указы аб вызваленні з пасад Максіма Ермаловіча і Валянціна Татарыцкага, якія пачынаюць работу ў новым складзе Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Максім Ермаловіч вызвалены з пасады намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У ЕЭК ён зойме пасаду члена Калегіі (міністра) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні.

Валянцін Татарыцкі вызвалены з пасады старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі. Ён будзе працаваць у якасці члена Калегіі (міністра) па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК.-0- 

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі