Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лютага 2023, 19:38

Лукашэнка вызваліў Сяргея Паско ад пасады начальніка УСК па Мінску

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызваліў генерал-маёра юстыцыі Сяргея Паско ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 14 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Сяргей Паско звольнены са службы ў запас па хваробе з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.

Таксама Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем звольніў генерал-маёра міліцыі Мікалая Мельчанку са службы ў органах унутраных спраў у запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі