ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 мая 2023, 20:13

Лукашэнка выказаўся за ўзмацненне практычнай падрыхтоўкі медыкаў: толькі стажыроўка на працоўным месцы

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных пытаннях аховы здароўя выказаўся за ўзмацненне практычнай падрыхтоўкі медыкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыла галоўны ўрач Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ірына Абельская, якая кіравала міжведамаснай рабочай групай, у ходзе праверак група сутыкнулася з недастатковым прафесійным узроўнем некаторых работнікаў лячэбных устаноў. Адна з прычын гэтага, на яе думку, - фармальны і абыякавы адукацыйны працэс на ўзроўні паслядыпломнай адукацыі і падрыхтоўкі спецыялістаў медыцынскіх універсітэтаў.

"Гэта значыць універсітэты і БелМАПА працуюць няважна?" - удакладніў Прэзідэнт.

"Сказаць адназначна, што яны працуюць дрэнна, вядома, нельга. Тут шмат залежыць ад матывацыі студэнтаў і ўрачоў, якія прыходзяць на курсы, ад кратнасці гэтых курсаў", - адказала Ірына Абельская. Паводле яе слоў, востра стаіць пытанне перагляду, абнаўлення праграм падрыхтоўкі спецыялістаў і кантролю ведаў. "Напэўна, няма ніводнага спецыяліста, які прайшоў падрыхтоўку або курсы павышэння кваліфікацыі, якому паставілі б нездавальняючую адзнаку або адлічылі па выніках заліку або экзамену пасля заканчэння курсаў. Тое ж датычыцца і студэнтаў медуніверсітэтаў, асабліва тых, хто набраны па мэтавай падрыхтоўцы", - заўважыла яна.

Неабходна ўзмацніць і практычную падрыхтоўку спецыялістаў, падкрэсліла Ірына Абельская. "Немагчыма навучыцца сучасным тэхналогіям, якія падмацоўваюцца закупкай дарагога медыцынскага абсталявання, калі ты будзеш проста стаяць ля хірургічнага стала і глядзець, - сказала яна. - Толькі адпрацоўка практычных навыкаў. І мы спадзяёмся, што ў бліжэйшы час усё ж будзе ўведзены рэспубліканскі сімуляцыйна-атэстацыйны цэнтр, які дасць магчымасць нашым спецыялістам адпрацоўваць практычныя навыкі".

"Падрыхтоўка спецыялістаў практычнай аховы здароўя павінна праводзіцца ў адукацыйных навукова-практычных цэнтрах, дзе свежая думка, веды, якія ідуць у нагу з сучаснымі тэарэтычнымі і практычнымі навыкамі. І трэба вярнуць стажыроўку на працоўным месцы. Калісьці яна была. Сёння такой узаконенай формы павышэння кваліфікацыі няма", - звярнула ўвагу галоўны ўрач.

"Я сказаў бы: толькі стажыроўка на працоўным месцы, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Там будзе і тэорыя, і практыка, таму што больш, груба кажучы, чым Румо (Алег Румо - дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. - Заўвага БЕЛТА), ніхто не ведае ў транспланталогіі ні па тэорыі, ні па практыцы. Я гавару "Румо" ўвогуле. У яго там каманда людзей, якія ведаюць тэарэтычна і практычна больш (у гэтай галіне медыцыны, чым хто-небудзь яшчэ. - Заўвага БЕЛТА), - падкрэсліў Прэзідэнт. - Што вы іх збіраеце ў школьную або студэнцкую аўдыторыю і пачынаеце там распінацца, лекцыі чытаць? Хто лепш за каманду Румо пра транспланталогію раскажа?"-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі