ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 18 студзеня 2022
Мінск Пераменная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 лістапада 2021, 13:48

Лукашэнка выказаўся аб рабоце "Магілёўхімвалакна"

5 лістапада, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы з жыхарамі Магілёва выказаўся аб рабоце мясцовага прадпрыемства "Магілёўхімвалакно", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будзем дапамагаць, але пара ўжо і вам самім уставаць на ногі. Павінна і "хімвалакно" працаваць. Завод штучнага валакна вы знеслі, але гэта была мая каманда: будуйце там жыллё. А вось "хімвалакно" трэба закручваць як мае быць, і яны пачынаюць працаваць ужо", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, на прадпрыемстве неабходна поўнасцю абнавіць вытворчасць, праекты ўжо ёсць. Гэта важна ў тым ліку і з пункту гледжання стварэння рабочых месцаў. "Як бы ні было цяжка, трэба ў гэтым напрамку рухацца. Я хутка буду там, - папярэдзіў Прэзідэнт прысутнае на сустрэчы кіраўніцтва прадпрыемства. - Гэта брэнд Магілёва, ад гэтага нікуды не дзенешся. Але, вядома, трэба старацца, каб вытворчасць была як мага чысцейшай".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі