ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 17 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 снежня 2021, 13:59

Лукашэнка выказаўся аб непрызнанні Захадам яго легітымнасці

Фота з архіва
Фота з архіва

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT выказаўся аб непрызнанні Захадам яго легітымнасці, назваўшы такую пазіцыю "справай густу", паведамляе БЕЛТА.

"Я і не прашу нікога (за мяжой. - Заўвага БЕЛТА) прызнаваць маю легітымнасць. Ні ў Беларусі, ні ў Турцыі легітымнасць не мае патрэбы ў прызнанні іншых дзяржаў. Дастаткова таго, што мяне мой народ, які выбраў, лічыць легітымным і, згодна з Канстытуцыяй Беларусі, у Беларусі сёння легітымны Прэзідэнт", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Усё астатняе, заявіў кіраўнік дзяржавы, "справа густу". "Падабаецца ім (на Захадзе. - Заўвага БЕЛТА) такая пазіцыя, няхай яны яе і прытрымліваюцца", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі