ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 мая 2022, 10:28

Лукашэнка выказаўся аб моўнай палітыцы ва Украіне

Фота unsplash
Фота unsplash

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Associated Press выказаўся аб моўнай палітыцы ва Украіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы крытычна выказаўся аб прынятым ва Украіне рашэнні на заканадаўчым узроўні забараніць рускую мову. "Што дрэннага, калі б украінцы размаўлялі на рускай мове?" - сказаў ён.

На яго думку, для больш шырокага распаўсюджвання ўкраінскай мовы трэба было заахвочваць насельніцтва, каб людзі былі зацікаўлены ў яе вывучэнні.

"Уладзімір Зяленскі не мог размаўляць на ўкраінскай мове, калі стаў Прэзідэнтам. Ён паставіў перад сабой мэту - асвоіць украінскую мову не горш, чым рускую. Ён гэтай мэты дасягнуў, - прывёў прыклад беларускі лідар. - Чаму іншым украінцам не даць такое права? Не, пачалі ламаць праз калена".

Беларусь, як нагадаў Прэзідэнт, таксама перажывала часы, калі вырашалася моўнае пытанне. Але ў выніку ў краіне і беларуская, і руская мовы з'яўляюцца дзяржаўнымі. "Мы з вамі размаўляем, я размаўляю па-руску, - сказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што мог бы гэтак жа размаўляць і на беларускай мове. - Я нікога не прымушаю гаварыць менавіта на гэтай мове".

"У нас сёння ўжо і англійскую мову ведаюць не горш, чым беларускую. І мы не насаджалі гэта. У выніку неабходнасці (людзі вывучаюць англійскую мову. - Заўвага БЕЛТА). Міжнародная мова, яе трэба ведаць. Цяперашняе пакаленне (і мае дзеці) не жылі ніколі за мяжой, ні ў Амерыцы, ні ў Англіі, а свабодна размаўляюць на англійскай мове. У школе, у ВНУ асвоілі яе. Малодшы (сын кіраўніка дзяржавы. - Заўвага БЕЛТА) наогул вучыцца на англійскай мове, як і на рускай і беларускай. Чаму нельга было такую талерантнасць пашыраць ва Украіне?" - звярнуў увагу Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі