
3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу ў сувязі з надзвычайным здарэннем у адной са школ Бялграда, у выніку якога загінулі дзеці і прадстаўнік школьнай адміністрацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"У Беларусі з глыбокім болем і смуткам успрынялі жудаснае паведамленне аб надзвычайным здарэнні ў адной са школ Бялграда, у выніку якога загінулі дзеці і прадстаўнік школьнай адміністрацыі, - гаворыцца ў спачуванні. - Асабліва шакіруе бязлітаснасць і бессэнсоўнасць учыненага злачынства, якое нечакана абарвала лёсы тых, чый жыццёвы шлях толькі пачынаўся".
Ад імя беларускага народа і сябе асабіста кіраўнік дзяржавы выказаў шчырыя спачуванні і адрасаваў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.-0-