Сцяг Чацвер, 13 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 мая 2024, 19:14

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю шэйха Тахнуна бен Мухамеда аль-Нахаяна

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну ў сувязі са смерцю шэйха Тахнуна бен Мухамеда аль-Нахаяна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі сумную вестку аб смерці шэйха Тахнуна бен Мухамеда аль-Нахаяна, які доўгія гады самааддана і бездакорна працаваў на карысць дзяржавы і многае зрабіў для стварэння, развіцця і працвітання Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў шчырыя спачуванні і адрасаваў словы падтрымкі Прэзідэнту ААЭ, яго блізкім і ўсяму эмірацкаму народу ў гэты цяжкі час.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі