Сцяг Панядзелак, 22 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 студзеня 2024, 17:46

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста СССР Юрыя Саломіна

Фота з архіва ТАСС
Фота з архіва ТАСС
11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста СССР Юрыя Саломіна ў сувязі з яго смерцю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Пайшоў з жыцця выдатны акцёр і рэжысёр, чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, які нязменна захоўваў вернасць сваім ідэалам. Юрый Мяфодзьевіч дасягнуў сапраўдных прафесійных вышынь. Яго шматгранны талент знайшоў увасабленне ў мностве цудоўных, сапраўды зорных роляў, якія пакарылі мільёны гледачоў. Светлая памяць пра Юрыя Мяфодзьевіча заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - гаворыцца ў спачуванні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі