
31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Міхаіла Гарбачова. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"З глыбокім смуткам успрыняў паведамленне аб смерці Міхаіла Сяргеевіча Гарбачова, чыё жыццё было цесна звязана з лёсам нашай агульнай Радзімы. Міхаіл Сяргеевіч унёс вялікі асабісты ўклад у разрадку міжнароднай напружанасці і глабальнае ядзернае раззбраенне ў канцы дваццатага стагоддзя. Ён шчыра верыў у магчымасць перабудовы грамадства на прынцыпах галоснасці, народаўладдзя і адкрытасці", - гаворыцца ў спачуванні.
Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста Прэзідэнт Беларусі выказаў шчырыя спачуванні наконт незаменнай страты родным і блізкім Міхаіла Гарбачова.-0-