ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 18 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 мая 2021, 09:21

Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Мексікі ў сувязі з трагедыяй у метрапалітэне Мехіка

Фота  Getty Images
Фота Getty Images

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 мая ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Мексікі Андрэсу Мануэлю Лопесу Абрадору, родным і блізкім загінулых пры крушэнні метрамоста ў Мехіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі паведамленне аб шматлікіх пацярпелых і чалавечых ахвярах у выніку трагічнага здарэння ў метрапалітэне мексіканскай сталіцы", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў выздараўлення параненым і хутчэйшай ліквідацыі наступстваў гэтай разбуральнай аварыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі