
16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону ў сувязі з ахвярамі ў выніку сходу снежных лавін. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Рэспубліцы Беларусь з вялікай трывогай і спачуваннем успрынялі вестку аб чалавечых ахвярах і шматлікіх разбурэннях, выкліканых сходам снежных лавін у розных рэгіёнах Рэспублікі Таджыкістан, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю Вам і сем'ям загінулых глыбокія спачуванні".
Аляксандр Лукашэнка перадаў словы шчырай падтрымкі і пажаданні выздараўлення пацярпелым. "Вельмі спадзяёмся на хутчэйшую ліквідацыю наступстваў стыхіі і вяртанне да нармальнага рытму жыцця пацярпелых раёнаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.-Э-