Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 сакавіка 2024, 09:00

Лукашэнка: Вялікдзень нясе ў сабе глыбокі сэнс гаючай веры ў ідэалы дабра і справядлівасці

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка 2024 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

"Шчыра віншую вас са святам Вялікадня. Яно нясе ў сабе глыбокі сэнс гаючай веры ў вечныя ідэалы дабра і справядлівасці, - гаворыцца ў віншаванні. - Уваскрэсенне Хрыстова аб'ядноўвае нас вакол сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, звяртае да спрадвечных якасцей беларускага народа: самаахвяравання, братэрскай узаемадапамогі і імкнення служыць роднай зямлі".

У велікодныя дні сэрца кожнага верніка напаўняецца вялікай радасцю, якая ўмацоўвае дух, усяляе надзею на светлую будучыню, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Няхай Вялікдзень натхняе вас на добрыя справы і напаўняе жыццё любоўю. Моцнага здароўя, шчасця, міру і згоды вам і вашым блізкім", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Віншаванне Прэзідэнта хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка 2024 года

Дарагія суайчыннікі!

Шчыра віншую вас са святам Вялікадня.

Яно нясе ў сабе глыбокі сэнс гаючай веры ў вечныя ідэалы дабра і справядлівасці.

Уваскрэсенне Хрыстова аб'ядноўвае нас вакол сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, звяртае да спрадвечных якасцей беларускага народа: самаахвяравання, братэрскай узаемадапамогі і імкнення служыць роднай зямлі.

У велікодныя дні сэрца кожнага верніка напаўняецца вялікай радасцю, якая ўмацоўвае дух, усяляе надзею на светлую будучыню.

Няхай Вялікдзень натхняе вас на добрыя справы і напаўняе жыццё любоўю. Моцнага здароўя, шчасця, міру і згоды вам і вашым блізкім.

Аляксандр Лукашэнка
31 сакавіка 2024 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі