ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 18 мая 2022
Мінск Ясна +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 снежня 2021, 15:10

Лукашэнка: Віцебскай вобласці патрэбна перазагрузка або сур'ёзнае ўзварушванне

15 снежня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Віцебскай вобласці патрэбна перазагрузка або сур'ёзнае ўзварушванне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час прадстаўлення новага старшыні Віцебскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ёсць прыклады дасягнення асобнымі прамысловымі і сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі вялікіх вынікаў. Але разам з тым хваліцца вобласці асабліва няма чым, падкрэсліў Прэзідэнт.

"Відавочна, што рэгіёну патрэбна перазагрузка. Калі хочаце - сур'ёзнае ўзварушванне. І ў мяне гэта не заржавее, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Зрабіце, калі ласка, за зіму адпаведныя высновы".

Паводле яго слоў, за апошнія сем гадоў валавы рэгіянальны прадукт у вобласці скараціўся больш як на 8 працэнтаў. У бягучым годзе рэгіён адзіны, дзе прадаўжае зніжацца ВРП, у асноўным за кошт будаўніцтва і сельскай гаспадаркі. "У апошнія гады пагаршаюцца многія паказчыкі развіцця вёскі. Зніжаны пасяўныя плошчы і аб'ёмы збору сельскагаспадарчых культур. Скарацілася пагалоўе буйной рагатай жывёлы, вытворчасць малака, яек. Прычына - нізкая арганізацыя працы, незахаванне агратэхнічных тэрмінаў і рэгламентаў. Выканальніцкая дысцыпліна ні к чорту, і не трэба гаварыць, што ў вас не хапае кадраў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба сабрацца, калі мы не хочам страціць краіну. Усяго ў вас хапае".

Прэзідэнт заявіў, што яго асабліва насцярожвае адсутнасць адчувальнага эканамічнага эфекту ад рэалізацыі ўказа па развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці. Работа аграпрамысловых аб'яднанняў застаецца стратнай. Без дзяржаўнай падтрымкі стратныя 72 працэнты сельскагаспадарчых арганізацый у рэгіёне.

"Таму мной прынята рашэнне аб назначэнні на Віцебшчыну перспектыўнага кіраўніка, для якога наш віцебскі край з'яўляецца роднай зямлёй, Аляксандра Міхайлавіча Субоціна. Павінен вам сказаць шчыра: у яго было жаданне паехаць працаваць на радзіму. І я цаню, што ён рызыкнуў у складаны, няпросты час, праблем больш, чым калі-небудзь. І я вельмі хачу, каб у яго тут з вамі атрымалася", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што Аляксандр Субоцін непасрэдна прымаў удзел у распрацоўцы новых падыходаў да развіцця аграпрамысловага комплексу, стварэння аб'яднанняў. У пэўнай ступені з'яўляецца іх суаўтарам. "Упэўнены, разумее, як усё павінна быць рэалізавана на практыцы", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі