ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 лістапада 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 кастрычніка 2021, 13:03

Лукашэнка: вакцыны ад COVID-19 павінны стаць здабыткам усяго чалавецтва

Фота з архіва
Фота з архіва

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вакцыны ад COVID-19 павінны стаць здабыткам усяго чалавецтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Хансам Клюге, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я абсалютна падтрымліваю СААЗ і перш за ўсё яе кіраўніцтва ў тым, што нельга быць сёння эгаістам і індывідуалістам", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Я маю на ўвазе краіны, якія спрабуюць закрыцца, аб'явіць лакдаўны, якія, маючы лякарствы, не заўсёды своечасова і ў патрэбным аб'ёме пастаўляюць іх на рынак. Маючы магчымасць вырабляць сродкі індывідуальнай аховы, не заўсёды дзеляцца з іншымі краінамі. Асабліва вакцынацыя. Вакцыны павінны стаць здабыткам усяго чалавецтва планеты. Гэта інтэрнацыянальная хвароба", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што калі нейкая краіна думае ізалявацца і ў гэтым плане паспрабаваць шчасця, нічога не атрымаецца. "Трэба ўсім разам пераадольваць гэту хваробу. Вось у гэтым плане я вас абсалютна падтрымліваю", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі