
Аляксандр Лукашэнка
10 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У цяперашняй няпростай сітуацыі беларусам трэба ўперціся і выстаяць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Усе павінны пайсці працаваць, упірацца і напружвацца для таго, каб захаваць мір і спакой на гэтым астраўку. Гэта ўжо астравок - Беларусь. Вы што не заўважаеце гэтага? Вакол усё палае: дзесьці ідзе гарачая вайна, а дзесьці пакуль частка гібрыднай вайны, звязаная са сродкамі масавай інфармацыі, эканомікай і гэтак далей. Усё палае вакол. Нам спакою не дадуць, а мы павінна ўперціся і выстаяць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-