ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 мая 2022, 12:21

Лукашэнка: ва Украіне разгортваецца не рэалізаваны ў Беларусі сцэнарый

Фота Unsplash
Фота Unsplash

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Украіне разгортваецца не рэалізаваны ў Беларусі сцэнарый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытанні ўдасканалення інфармацыйнай палітыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што калектыўны Захад спрабуе ўздзейнічаць на Беларусь з выкарыстаннем псіхалагічных аперацый і методык уплыву на свядомасць людзей.

"Гледзячы на Украіну, мы разумеем, што там разгортваецца сцэнарый, не рэалізаваны на нашай зямлі. Калі задаём пытанне, а што было б з намі, калі ласка, глядзіце на Украіну. Мы разумеем узровень пагроз, актыўнасць якіх усяго толькі перамясцілася на тэрыторыю суседняй краіны", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі