ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 24 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -14°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 снежня 2021, 18:40

Лукашэнка: усе пускавыя пляцоўкі для "Таполяў" захаваны і гатовы да выкарыстання

У час інтэрв'ю
У час інтэрв'ю

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе пускавыя пляцоўкі для "Таполяў" захаваны і гатовы да выкарыстання. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі расказаў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, перадае БЕЛТА.

"Чаму я стаў ворагам для Захаду: не таму, што я дыктатар і іншае. Таму што ўсе пляцоўкі, на якіх стаялі "Таполі" (рухомыя грунтавыя ракетныя комплексы стратэгічнага прызначэння. - Заўвага БЕЛТА), акрамя адной, поўнасцю захаваны і да гэтага часу гатовы да выкарыстання. Вы ведаеце, як Захад рэагуе на ядзерную зброю і іншыя рэчы", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле слоў беларускага лідара, першы Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын перш за ўсё ад яго патрабаваў: "Трэба ўзарваць гэтыя пляцоўкі". "Таму што Захад націскаў, амерыканцы націскалі на яго, ён на мяне", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

"Я сказаў - не. Але калі націск быў надзвычайным, каб вы ведалі (я гэта магу даказаць і паказаць), мы ўзарвалі адну пляцоўку. Гэта было ў лесе", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што гэта не проста нейкія невялікія пляцоўкі, а каласальная плошча, у тым ліку спецыяльныя ўкрыцці для ўзбраення. "Яны стаялі поўнасцю ў гэтых закрытых сховішчах. Я гэта ўсё захаваў. І амерыканцы мне пастаянна задавалі пытанні, заходнікі: а навошта? Я да гэтага часу на такія пытанні не адказваў", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб падпісаным у 1994 годзе Будапешцкім мемарандуме, які прадугледжвае ў тым ліку для Беларусі добраахвотную адмову ад права валодання ядзернай зброяй у абмен на пэўныя гарантыі бяспекі.

"Я асабіста падпісваў, хоць гэта не маё тварэнне, я ніколі на гэта не пайшоў бы, калі б не папярэднія нашы ўлады да мяне, гэта я першы год быў Прэзідэнтам. Калі б не гэтыя ўлады, якія стварылі гэты міжнародны дагавор. Я па факце ўжо яго падпісваў, ён парафіраваны быў і гэтак далей, - расказаў кіраўнік дзяржавы. - Больш таго, я пасля гэтага яшчэ некалькі гадоў не выводзіў ядзерную зброю з Беларусі. Ведаеце, чаму я яе вывеў (у парушэнне дагавора я яе пакідаў у Беларусі)? Вы не паверыце, не толькі па патрабаванні амерыканцаў. Але перш за ўсё пад жорсткім націскам Ельцына і ўсёй каманды, якая тады была".

Як паведамлялася БЕЛТА, у інтэрв'ю Прэзідэнт Беларусі таксама не выключыў магчымасці размяшчэння ў Беларусі расійскай ядзернай зброі. Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне адносна нядаўняй заявы генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга аб магчымасці размяшчэння ядзернай зброі ва Усходняй Еўропе. "Так. Тады я прапаную Пуціну вярнуць ядзерную зброю ў Беларусь", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Якую ядзерную зброю?" - удакладніў Дзмітрый Кісялёў.

"Мы дамовімся, якую. Тую ядзерную зброю, якая будзе найбольш эфектыўна пры такіх абставінах, - адказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я ж нездарма сказаў: мы на тэрыторыі Беларусі да гэтага гатовы. Я як руплівы гаспадар нічога не разбурыў (размова аб інфраструктуры, што засталася з часоў СССР, для ядзернай зброі. - Заўвага БЕЛТА), усе пабудовы стаяць на месцы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі