
Фота з архіва
31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды супрацоўнікам КДБ, якія ўдзельнічалі ў спецаперацыі ва Украіне, паведамляе БЕЛТА.
"Яшчэ адно мерапрыемства ў рабочым графіку Першага - пад грыфам "сакрэтна". Прэзідэнт сёння ўзнагародзіў супрацоўнікаў Камітэта дзяржбяспекі, якія ўдзельнічалі ў спецаперацыі КДБ на тэрыторыі Украіны", - піша Telegram-канал "Пул Першага".
Падрабязнасці аперацыі пакажуць сёння ў 21.15 у фільме "Дарогі дадому".-0-