
1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украінскія ваенныя самі прапанавалі расійскім калегам у 2014 годзе выратаваць Крым ад уварвання НАТА, і аб гэтым далажылі Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, перадае БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Крым перайшоў да Расіі без супраціўлення ўкраінскіх ваенных, паколькі была дамоўленасць з расійскімі ваеннымі. "Яны (украінскія ваенныя. - Заўвага БЕЛТА) выйшлі на расіян, гэта было не на самым высокім узроўні... Ваенныя. Была размова (як звычайна... і завязалася размова, малайцы, вядома, украінцы), яны папярэдзілі расіян, што Крым не будзе расійскім, калі мы не ажыццявім пэўныя дзеянні. Ён не будзе і ўкраінскім. А чыім? Натаўскім. Тады НАТА было заточана на Крым. І пасля чарговай сустрэчы з расіянамі... Яны прапанавалі: вы там свайму скажыце Прэзідэнту, што пытанне Крыма трэба вырашаць. Паводле маіх даных, Прэзідэнту Расіі было даложана", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-